Конкурс на лепшае веданне японскай мовы пройдзе ў Мінску 25 верасня

Рэспубліканскі конкурс на лепшае веданне японскай мовы пройдзе ў Мінску 25 верасня. Творчыя спаборніцтвы ладзіць Беларуская асацыяцыя выкладчыкаў японскай мовы і дыпламатычная місія Японіі ў Беларусі.
Мэта мерапрыемства – заахвоціць да вывучэння японскай мовы ў Беларусі, а таксама пашырыць сяброўскія кантакты паміж усімі, хто звязаны з мовай Краіны ўзыходзячага сонца.

У конкурсе могуць паўдзельнічаць усе жадаючыя, адзінае абмежаванне – каб японская не была іх роднай мовай. Кожны канкурсант выступіць з загадзя падрыхтаванай прамовай, а затым адкажа на пытанні па гэтай тэме.

Пераможца прадставіць Беларусь на конкурсе японскай мовы сярод студэнтаў краін СНД, які пройдзе ў Маскве ў канцы кастрычніка, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі