Контртэрарыстычная аперацыя ў Лельчыцкім раёне завершаная — КДБ
Байцы спецназу КДБ
Упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці абвясціла завершаным правядзенне контртэрарыстычнай аперацыі ў Лельчыцкім раёне.
Як распавядала Еўрарадыё, рэжым контртэрарыстычнай аперацыі ў раёне на мяжы з Украінай быў нечакана абвешчаны 15 лютага. Чыноўнікі райвыканкама патлумачылі ўсё вучэннямі, якія праходзіць "ужо не першы раз".
Маніторынгавая група "Беларускі Гаюн" заявіла, што з 11:30 па мінскім часе ў Лельчыцы прыляцелі пяць верталётаў. На іх прыбылі байцы сіл спецыяльных аперацый (ССА) і ўнутраных войскаў (ВВ). Пазней верталёты паляцелі назад, а байцы засталіся ў Лельчыцкім раёне.
Прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка заявіў, што ўкраінцы не заўважаюць ніякай актыўнай дзейнасці на беларускім баку мяжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.