Рэжым контртэрарыстычнай аперацыі ў Лельчыцкім раёне пракаментавалі ва Украіне

Так выглядае мяжа Украіны з Беларуссю 

Так выглядае мяжа Украіны з Беларуссю 

Падчас уведзенага ў Лельчыцкім раёне рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі ўкраінскія памежнікі не заўважаюць якіх-небудзь актыўных дзеянняў на мяжы. Пра гэта ў каментары сайту "Зеркало" заявіў спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка.

"Інфармацыя аб увядзенні ў адным з раёнаў Гомельскай вобласці Беларусі, якія мяжуюць з Украінай, рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі больш падобная на прыцягненне ўвагі. Паводле наяўнай інфармацыі, у гэтым раёне на тэрыторыі Беларусі планаваліся нейкія чарговыя бясконцыя вучэнні, якія праводзяцца там пастаянна. Не выключана, што гэтыя вучэнні яны вырашылі назваць контртэрарыстычнай аперацыяй", — каментуе Дземчанка.

Паводле яго, украінскія памежнікі працягваюць умацоўваць і абараняць мяжу, каб не дапусціць ніякіх правакацый.

Як распавядала Еўрарадыё, 15 лютага ў Лельчыцкім раёне на Гомельшчыне ўвялі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Неафіцыйна паведамлялася, быццам з Мінска ў раён прыбылі тры верталёты.У мясцовым райвыканкаме журналістам Еўрарадыё заявілі, што гэта сілавікі праводзяць вучэнні, а "ўсё астатняе ў штатным рэжыме".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі