Рэжым "контртэрарыстычнай аперацыі" на мяжы з Украінай аказаўся вучэннямі

КДБ ладзіць вучэнні

КДБ ладзіць вучэнні / Sputnik

Еўрарадыё датэлефанавалася ў выканкам Лельчыцкага раёна, дзе КДБ Беларусі раніцай 15 лютага раптам увёў рэжым "контртэрарыстычнай аперацыі". Там нам расказалі, што хвалявацца праз гэтую навіну не варта — сілавікі ладзяць вучэнні, і гэта ўжо не ўпершыню.

Яны [КДБ. — Еўрарадыё] праводзяць сваю працу. Усё астатняе ў нас у штатным рэжыме. І пра сірэны пісалі ў сацсетках, каб людзі не палохаліся. Яны правяраюць гатоўнасць сваіх структурных падраздзяленняў.

Супрацоўніца райвыканкама расказала, што загадзя сілавікі нікога не апавяшчалі. Пра рэжым "контртэрарыстычнай аперацыі" ў раённай адміністрацыі даведаліся толькі раніцай 15 лютага.

Не хвалюйцеся, калі ласка, у нас усё ў штатным рэжыме, — дадала яна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі