У Лельчыцкім раёне ўведзены рэжым "контртэрарыстычнай аперацыі"

Падчас вучэнняў у Клічаве, 2023 год

Падчас вучэнняў у Клічаве, 2023 год / БЕЛТА

У Лельчыцкім раёне ўведзены рэжым "контртэрарыстычнай аперацыі". Пра гэта 15 лютага мясцовых жыхароў праз мясцовую газету папярэдзіла Упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці. У кароткім паведамленні насельніцтва раёна просяць "захоўваць спакой і падпарадкоўвацца патрабаванням супрацоўнікаў сілавых структур".

Ёсць звесткі, што ў Лельчыцкі раён з Мінска прыбыло не менш за тры верталёты.

"У нас ужо не ў першы раз вучэнні праходзяць. Яны правяраюць гатоўнасць сваіх структурных падраздзяленняў", — сказалі Еўрарадыё у Лельчыцкім райвыканкаме.

Згаданы раён знаходзіцца каля мяжы з Украінай, таму ў гэтых вучэннях няма нічога дзіўнага. Раней КДБ уводзіў рэжым "контртэрарыстычнай аперацыі" ў іншых раёнах. Там адпрацоўваліся дзеянні спецназу пры падтрымцы бронетэхнікі.

Вясной 2023-га ва ўсіх памежных раёнах РБ адпрацавалі абарону ад дыверсантаў. А яшчэ да гэтага "антытэрарыстычныя вучэнні" праходзілі ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці, у Ельскім і Буда-Кашалёўскім раёнах Гомельскай вобласці. У пачатку лета мінулага года "антытэрарыстычныя вучэнні" прайшлі на той жа Гомельшчыне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі