Улады Беларусі баяцца "паўстання мясцовага насельніцтва" у памежных раёнах

Сілавікі на "антытэрарыстычных вучэннях" / БЕЛТА
Сілавікі на "антытэрарыстычных вучэннях" / БЕЛТА

У Беларусі ва ўсіх памежных раёнах адпрацавалі абарону ад дыверсантаў. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ распавёў памочнік Аляксандра Лукашэнкі, інспектар па Гродзенскай вобласці, былы міністр унутраных спраў Юрый Караеў. Ён не ўдакладніў, ці гэта былі раёны каля мяжы з Украінай, ці таксама і з краінамі ЕС.

"Нядаўна Міністэрства абароны сумесна з памежнікамі, органамі ўнутраных спраў, Камітэтам дзяржбяспекі адпрацоўвалі ўсе памежныя раёны, райцэнтры, пасёлкі гарадскога тыпу ад наступнага сцэнара: нечаканы кідок некалькіх дыверсійных груп, незаконных узброеных фармаванняў, як мы іх называем, і захоп аднаго з райцэнтраў з узняццем там адпаведных сцягоў", — сказаў ён.

Караеў адзначыў, што гэтыя дзеянні дыверсантаў будуць прадстаўляцца як "паўстанне мясцовага насельніцтва супраць уладаў". Ён агучыў страхі рэжыму: у выпадку ўваходу ў краіну ўзброеных байцоў з-за мяжы да іх пачнуць далучацца мясцовыя жыхары.

Было вядома, што "антытэрарыстычныя вучэнні" праходзілі ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці, у Ельскім і Буда-Кашалёўскім раёнах Гомельскай вобласці. Але не было інфармацыі, што яны закранулі ўсе раёны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі