Кошты на жыллё і рамонтныя работы знізяцца
Калі пасля Новага года сотні тысячаў гастарбайтэраў вернуцца ў Беларусь Вяртання гастарбайтэраў на Беларусь пакуль не адчуваецца. Але эканамісты сцвярджаюць, што пасля Новага года на Радзіму вернуцца сотні тысяч нашых будаўнікоў. І справа не ў сканчэнні будаўнічага сезону, а ў сусветным фінансавым крызісе.
“У Расіі зараз крэдыты на будаўніцтва выдавацца перасталі, - тлумачыць эканаміст Леанід Заіка. - Працы прыпыненыя. Буйныя расійскія кампаніі сваіх асноўных супрацоўнікаў, начальнікаў і мэнэджараў на два месяцы пераводзяць на палову стаўкі. Ну і вядома, у такой сітуацыі гастарбайтэры робяцца непатрэбнымі адразу па азначэнню. Грошы на іх пераводзіць ніхто не будзе, гастарбайтэраў адправяць на Радзіму. Сярод іх будуць і беларусы. Таму што ў Расіі працуе вельмі шмат нашых землякоў - каля 600-700 тысяч.”
Ад вяртання гастарбайтэраў-будаўнікоў, якіх пераважная большасць, будуць і відавочныя плюсы. На ўнутраным будаўнічым рынку павысіцца канкурэнцыя. Знізяцца кошты не толькі рамонтных прац, але і будаўніцтва жылля.
“Гастарбайтэры вернуцца, спачатку будуць беспрацоўнымі, паспрабуюць знайсці працу, - працягвае Леанід Заіка. – Але знізяцца стаўкі рамонтных работ. Таму што будзе перанасычэнне працоўнай сілай. І нам ёсць сэнс пакуль не рабіць рамонты ў кватэрах. Таму што дорага, а потым будзе танней.”
Тым часам звесткі пра вяртанне гастарбайтэраў абышлі райцэнтры па ўсёй Беларусі. Толькі ў Шклоў з-за крызісу могуць вярнуцца некалькі сотняў гастарбайтэраў.
“Толькі са Шклова на заробкі ў Маскву і Санкт-Пецярбург з’ехала каля 400 мужчын, - расказвае гастарбайтэр Рыгор Кастусёў. Ён працуе інжынерам па тэхніцы бяспекі ў адной з будаўнічых кампаній. – У такіх малых гарадах, як наш, застаюцца жыць адны жанчыны. Таму гарады называюць прыморскімі. Бо гэтак жа і там у летнія месяцы мужчыны надоўга выпраўляюцца лавіць рыбу. Але з Новага года многія вернуцца. Будзе вялікае скарачэнне людзей, занятых на будаўніцтве.”
Наш карэспандэнт па Брэсцкай вобласці Юльян Навумік таксама паразмаўляў з сем’ямі гастарбайтэраў. Некаторых ужо звольнілі з працы, а найлепшых адпраўляюць у адпачынкі на тыдзень, два, месяц.
А ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, дзе асабліва шмат гастарбайтэраў, вяртанне мужыкоў на Радзіму зробіць жыццё жонак больш спакойным. Бо некаторыя вяртаюцца ў трунах. Толькі дзе ўзяць грошы на жыццё? У калгасе вёскі Хатынічы Ганцавіцкага раёна заробкі – да 200 тысячаў беларускіх рублёў. Больш працы няма.
“У мяне ў Расію і муж ездзіў, сын і цяпер ездзіць, ужо гады два, - кажа супрацоўніца бытавога камбіната ў Хатынічах Галіна Сямёнаўна. – У сярэднім за месяц зарабляюць тысячу долараў. Могуць заплаціць, а могуць выкруціць так, што з капейкамі прыедуць. З нашай вёскі ехалі ў Расію – разбіліся. Двое маладых хлопцаў патанулі ў Расіі. Гэтым летам маладога хлопца токам забіла там. І гэта толькі нашая вёска, а па раёне такіх выпадкаў процьма…”