Краіны Паўночнай Еўропы супраць удзелу беларусаў і расіян у Алімпіядзе

Калі спорт пад санкцыямі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Калі спорт пад санкцыямі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Алімпійскія і паралімпійскія камітэты Паўночных краін Еўропы, а таксама нацыянальныя спартыўныя федэрацыі гэтых краін зноў выступілі супраць удзелу беларускіх і расійскіх спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах, у тым ліку і ў Алімпійскіх гульнях. Яны прынялі сумесную заяву па выніках сустрэчы, якая прайшла ў Грэнландыі. У ёй удзельнічалі прадстаўнікі Грэнландыі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі, Швецыі, Фарэрскіх і Аландскіх астравоў.

"Сітуацыя з вайной на Украіне не змянілася. Таму мы цвёрда стаім на сваёй пазіцыі не дапускаць расійскіх і беларускіх спартсменаў і афіцыйных асоб да ўдзелу ў міжнародных спартыўных спаборніцтвах. Цяпер непадыходны час разглядаць пытанне аб іх вяртанні; такая наша пазіцыя", — адзначаецца ў заяве.

Папярэдні раз Паўночныя краіны выступілі супраць удзелу спартсменаў РБ і РФ у міжнародных спаборніцтвах у лютым 2023-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі