Крамы H&M могуць з’явіцца не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах
Шведская кампанія H&M можа адчыніць свае крамы не толькі ў Мінску, але ў рэгіёнах. Пра гэта ў Twitter 11 верасня напісаў пасол Беларусі ў Швецыі Дзмітрый Мірончык.
H&M адкрые першы ўласны магазін у Мінску 28 верасня. Неўзабаве - новыя ў сталіцы і рэгіёнах. Канкурэнцыя на рынку ўзрасце. Сёння размаўлялі пра інвестыцыйныя планы шведскага брэнда і прапаноўвалі прыглядзецца да вытворчасці і закупак у Беларусі. Шанец ёсць, для нас гэта прыярытэт pic.twitter.com/aPp46u6dlc
— Dmitry Mironchik (@DmitryMironchik) 11 сентября 2019 г.
“Канкурэнцыя на рынку ўзрасце, — адзначыў дыпламат. — Сёння размаўлялі пра інвестыцыйныя планы шведскага брэнда і прапаноўвалі прыглядзецца да вытворчасці і закупак у Беларусі. Шанец ёсць, для нас гэта прыярытэт”.
Адкрыццё першай крамы ў Мінску запланавана на 28 верасня ў ТРЦ Galleria Minsk.