Крэатыў ад выратавальнікаў Віцебшчыны: “Кілька — за бяспеку”

Крэатыў ад выратавальнікаў Віцебшчыны: “Кілька — за бяспеку”

Віцебскае абласное ўпраўленне МНС спрычынілася да выпуску брэндаваных тавараў, якія мусяць нагадаць насельніцтву правілы бяспекі. У гэтым месяцы ў крамах з’явіліся адразу дзве навінкі прадакт-плейсменту ад работнікаў МНС гэтага рэгіёну.

У Браславе цяпер прадаюць кансервы мясцовай вытворчасці са стыкерамі з серыі мультфільмаў “Чароўная кніга”, якія МНС стварыла для дзяцей. Героі нагадваюць правілы бяспекі, а таксама нумар, праз які можна выклікаць выратавальнікаў. Стыкеры налепленыя на рыбныя кансервы, таму ў МНС называюць гэтую акцыю “Кілька — за бяспеку”.

У Расонскім раёне тэматычныя налепкі з’явілтіся на хлебе “Гарадзецкі”. Там Разумны Бабёр нагадвае нумар службы МНС — 112.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі