У Бешанковіцкім раёне ратавалі бабра, які "катэгарычна адмаўляўся слухацца"

Бабёр на волі

Бабёр на волі / t.me/mchs112by/

У вёсцы Дразды Бешанковіцкага раёна ратавалі бабра. Супрацоўнік МНС убачыў яго ў адкрытым калодзежы. Жывёла самастойна выбрацца не магла.

Давялося праводзіць выратавальную аперацыю. На дапамогу бабру паспяшаліся "розныя службы рэгіёну". Дастаць яго сачком або іншымі падручнымі сродкамі не атрымлівалася, "таму што бабёр трапіўся з характарам і катэгарычна адмаўляўся слухацца, не разумеючы, што людзі хочуць дапамагчы".

Тады было вырашана запоўніць калодзеж вадой, каб ён самастойна выплыў на паверхню. Звязаліся з Бешанковіцкім водаканалам, і ён даслаў спецыяльную тэхніку з вадой. Праз некаторы час бабёр апынуўся на волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі