"Крумкачы" пратэставалі супраць гвалту, іх аштрафавалі

"Крумкачы" пратэставалі супраць гвалту, іх аштрафавалі

Кантрольна-дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола аштрафаваў на 3375 рублёў НФК "Крумкачы". Клуб першай лігі пакаралі за "затрымку" нядаўняга кубкавага матчу з мінскім "Дынама" і "невыкананне патрабаванняў да арганізацыі паядынку", паведамляе pressball.by.

Як вядома, "Крумкачы" ў пачатку згаданага матчу дэманстрацыйна падтрымалі пратэсты ў нашай краіне — футбалісты аддалі мяч дынамаўцам, а самі нейкі час стаялі на полі і апладавалі. А перад пачаткам гульні футбалісты выйшлі ў цішотках з надпісам "Мы супраць гвалту". У Мінску сілавікамі ў цывільным былі затрыманыя і збітыя два футбалісты каманды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі