“Купальскае кола” ў Мінску
25 чэрвеня ў Мінску з нагоды Купалля пройдзе першы міжнародны купальскі фестываль “Купальскае кола”. Як паведаміў БелаПАН арганізатар імпрэзы Алесь Таболіч, у ім возьмуць удзел гурты з трох славянскіх краінаў – Расіі, Украіны і Беларусі, у тым ліку беларускія “Зьніч”, “Litvintroll” і “Пярэварацень”, расійскі “Алканосл”, украінская “Тінь сонца”.