Курс долара ў Беларусі паменшаў адразу на 3,6 капейкі

Курс долара ў Беларусі рэзка панізіўся / pixabay.com
Курс долара ў Беларусі рэзка панізіўся / pixabay.com

На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 11 траўня курс беларускага рубля вырас адносна еўра, долара і юаня, але паменшаў адносна расійскага рубля.

Курс долара паменшаў на 3,57 капейкі — да 2,7997 рубля. Гэта мінімум за апошнія 2,5 месяца.

Курс еўра панізіўся на 8,22 капейкі — да 3,1098 рубля.

Юань страціў 6,12 капейкі. 10 юаняў цяпер каштуюць 4,0272 рубля.

А курс расійскага рубля вырас на 2,06 капейкі. 100 расійскіх роўныя 3,7127 беларускага рубля.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі