Курс долара ў Беларусі працягвае расці
Долар пачаў умацоўвацца ў чацвер
Курс долара ў Беларусі працягвае расці пасля істотнага зніжэння, якое адбывалася з мінулага тыдня (з 17 кастрычніка) да чацвярга. У пятніцу беларускі рубель аслабеў у дачыненні да ўсіх асноўных валют.
Вынікі валютных таргоў, якія прайшлі на Беларускай валютна-фондавай біржы 27 кастрычніка, наступныя:
USD: 3,1998 (+0,0019 / +0,06%),
EUR: 3,4000 (+0,0217 / +0,64%),
РУБ: 3,4186 (+0,0012 / +0,04%),
CNY: 4,3663 (+0,0103 / +0,24%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.