Курт Фрэйзер пакуль не вызначыўся наконт нашай зборнай

Напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі 2008, які пройдзе наступнай вясной у Канадзе, зборная Беларусі правядзе па два таварыскія матчы з камандамі Нямеччыны і Латвіі.

Пра гэта паведаміў генеральны мэнеджэр нашай зборнай Святаслаў Кісялёў. Два паядынкі з Нямеччынай беларусы згуляюць у гасцях у саперніка. Яны адбудуцца да ад'езду за акіян.

А ўжо ў Канадзе напярэдадні чэмпіяната зборная Беларусі двойчы пазмагаецца з Латвіяй.

Хто будзе трэніраваць нашу каманду на наступным чэмпіянаце свету, пакуль невядома. Як паведаміў Святаслаў Кісялёў, тэрмін дзеяння кантракту Курта Фрэйзера мінае 31 траўня.

Амерыканец яшчэ не гатовы адказаць, ці зможа працягнуць супрацоўніцтва з нашай камандай.

Існуе верагоднасць, што ў Фрэйзера могуць з'явіцца варыянты працаўладкавання ў Паўночнай Амерыцы.

Што датычыцца беларускага боку, то ён не супраць захаваць гэтага заакіянскага спецыяліста ў штабе зборнай.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі