Квяткоўскі: Беларусь — гэта наш дом, і мы за яго адказваем, такой ідэяй жыву
23 верасня ў эфіры Еўрарадыё — літаратар, публіцыст Севярын Квяткоўскі.
Мы мусім навучыцца браць адказнасць за тое, што адбываецца ў нашым агульным доме — Беларусі. За апошні час наша грамадства атрымала магутную прышчэпку ад дыктатуры. Але сёння для нас самая галоўная задача — зло дыктатуры ўтаймаваць, запакаваць і зрабіць так, каб яно было максімальна маленькім, перакананы Севярын Квяткоўскі.
Пра тое, якую ролю ў пабудове сапраўды нацыянальнай дзяржавы адыгрывае моўнае пытанне і як нам не дапусціць паўтарэння “эпохі лукашызму”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Севярынам Квяткоўскім.
Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.