Ларычаў: Дзякуючы гэтаму судоваму піяру знайшоўся спонсар для новага мурала

Ларычаў: Дзякуючы гэтаму судоваму піяру знайшоўся спонсар для новага мурала

Алега Ларычава, каардынатара стрыт-арт праекта Signal, і яго сяброўку Ганну Новік затрымалі ў ноч на нядзелю, 4 чэрвеня. Пры сабе маладыя людзі мелі трафарэт з сімвалам “Белага легіёна” і балончыкі з фарбай.

Міліцыянеры заявілі, што Ларычаў і Новік нецэнзурна лаяліся. Да панядзелка яны знаходзіліся за кратамі. 5 чэрвеня Кастрычніцкі суд сталіцы аштрафаваў Ганну Новік на 230 рублёў. На наступны дзень Ларычава аштрафавалі на 690 рублёў.

Па словах Ларычава, дзякуючы такому “сумнаму піяру” знайшоўся спонсар на чарговы мурал.

Ларычаў: “У планах як мінімум адзін новы мурал. Ёсць дамова з мастаком з Расіі, які цяпер знаходзіцца ў ЗША. Калі не атрымаецца ў Мінску, то створым гэты мурал у іншым горадзе Беларусі. Дзякуючы гэтаму майму сумнаму піяру выпадкова знайшоўся прыватны спонсар і ёсць сродкі прынамсі на адзін мурал”.

Грошы на аплату штрафу Ларычаў плануе сабраць праз сацыяльныя сеткі. Кажа, адзін раз яму ўжо так дапамаглі. Спадзяецца хлопец і на тое, што гэтыя судовыя працэсы не перашкодзяць яго супрацы з дзяржструктурамі і дзякуючы гэтаму мы пабачым шмат іншых цікавых стрыт-праектаў.

Па словах Ларычава, прычына яго пераследу праваахоўнікамі ў тым, што на яго пакрыўдзіўся асабіста міністр МУС Ігар Шуневіч. Але прасіць у міністра прабачэння з дапамогай графіці Ларычаў не збіраецца, бо не бачыць нічога крыўднага ў вядомым графіці з Шуневічам у форме НКУС.

Цалкам размову з Алегам Ларычавым можна паглядзець тут:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі