Латушка заявіў, што як міністр культуры "зліў" у інтэрнэт "чорны спіс" музыкаў

Павел Латушка / Еўрарадыё
Павел Латушка / Еўрарадыё

Павел Латушка "зліў" у інтэрнэт "чорны спіс" музыкаў у 2011 годзе, калі ён займаў пасаду міністра культуры. Пра гэта кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення заявіў у інтэрв'ю каналу "Честные люди".

Па яго словах, гэты спіс раздавалі ў раздрукаваным выглядзе на нарадзе ў Адміністрацыі прэзідэнта. А ў аблвыканкамы і буйныя дзяржустановы яго рассылалі ў выглядзе даручэння ад Адміністрацыі.

Латушка мяркуе, што спіс складалі супрацоўнікі КДБ.

"Магу прызнацца, што копію гэтага спісу я перадаваў тым людзям, якія пазней яго апублікавалі", — заявіў ён.

Экс-міністр сцвярджае, што пазней ён публічна заклікаў да скасавання "чорных спісаў".

Негалосныя "чорныя спісы" музыкаў існуюць у Беларусі з 1995 года. Перыядычна яны то адмяняліся, то ўводзіліся нанова. Пасля падзеяў 2020 года быў складзены чарговы спіс: абноўлены пералік апублікавала на пачатку 2023 года Беларуская Рада культуры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі