Летась беларусы выязджалі адпачываць за мяжу ў 3,3 разы менш, чым у 2019-м

Летась беларусы выязджалі адпачываць за мяжу ў 3,3 разы менш, чым у 2019-м

Летась беларусы выязджалі адпачываць за мяжу ў 3,3 разы менш, чым у 2019-м: 2,8 млн супраць 9,2 млн. Калі ў 2019 годзе 6,2 млн з 9,2 млн беларусаў ехалі на адпачынак у краіны па-за СНД, то ў 2020-м ужо 2,3 млн з 2,8 млн. Пра гэта сведчаць даныя Белстата (буклет "Турызм і турыстычныя рэсурсы ў Рэспубліцы Беларусь"). У іх няма нічога дзіўнага, бо якраз у 2020-м пачалася пандэмія каранавіруса і многімі краінамі былі ўведзеныя абмежаванні. Можна чакаць, што ў 2021-м сітуацыя з выездам беларусаў за мяжу выглядае ўжо лепш.

Што да ўязнога турызму, то ў 2020-м прыехалі 3,5 млн чалавек (2,8 млн — з краін СНД), у 2019 годзе было 11,8 млн (9,3 млн — з краін СНД).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі