Леўчанка: Адчуванне, што гэтая сістэма пачне сябе з'ядаць, і яна ўжо гэта робіць
Алена Леўчанка ў студыі Еўрарадыё
Знакамітая беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка пракаментавала расійскаму спратыўнаму выданню sport24.ru факт узбуджэння крымінальных спраў у дачыненні да Герасімені і Опейкина. Следчы камітэт Беларусі пачаў крымінальную справу супраць вядомай плыўчыхі і кіраўніка спартыўнай салідарнасці ў пятніцу 2 красавіка.
Як лічыць Леўчанка, у сусветнай гісторыі няма такіх прыкладаў, калі супраць чалавека, які зрабіў столькі для сваёй краіны, заводзяць крымінальныя справы па надуманых прычынах.
— Зараз у Беларусі можна ўзбуджаць справы колькі заўгодна і супраць каго заўгодна. Але ўсё гэта не мае ніякага сэнсу, таму што гэта робяць чыноўнікі і людзі, якіх беларускі народ не выбіраў і не надзяляў уладай, — кажа Леўчанка. — Яны, як заўсёды, спрабуюць паказаць сваю сілу і моц і толькі запалохваюць, але з юрыдычнага пункту гледжання ўсе гэтыя справы і абвінавачванні выглядаюць смяхотнымі. Аб якой адказнасці можна наогул казаць, калі ў краіне прававой дэфолт?
І гэта немагчыма ўспрымаць нармальна. "Такое адчуванне, што гэтая сістэма пачне сябе з'ядаць, і яна ўжо гэта робіць", — дадае баскетбалістка.
На думку спрортсменки, са жніўня прайшла вялікая колькасць часу, а пазітыўных змяненняў і дапамогі ад улады няма, акрамя пераследаў:
— Можа, нешта пабудавалі, пачалі развіваць? Нічога! Трэба ж народу неяк дапамагаць, а ўсё, што мы бачым і чытаем, у тым ліку і з дзяржаўных крыніц: гэта тое, як яны заводзяць крымінальныя справы, нешта абяцаюць, саджаюць і караюць людзей.
Нагадаем, крымінальная справа ў дачыненні да Апейкіна і Герасімені распачатая паводле ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) КК РБ. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.