Ліам Галахер: Oasis больш няма

Вакаліст гурта Oasis Ліам Галахер распавёў у сваім інтэрв’ю брытаннскаму выданню The Times, што больш не спадзяецца на з’яўленне Oasis на сцэне. Па словах спевака, каманда перастала існаваць з той самай хвіліны, калі пра свой сыход заявіў лідэр гурта і брат Ліама Ноэль Галахер.

“Oasis больш няма. Я думаю, мы ўсе гэта выдатна разумеем. Тое, што мы рабілі, было цудоўна. Мне падабалася выступаць і ездзіць на гастролі. Мяне не прыгнятала творчасць у гурце. Але нішто не можа быць вечным. З Oasis скончана”, — рэзюмаваў Ліам.

Фармальнай датай распаду калектыву лічыцца 28-га жніўня, калі на афіцыйнай старонцы гурта з’явілася паведамленне Ноэля, якія распавядаў пра свой сыход. Гэта адбылося адразу пасля таго, як Ноэль і Ліам пасварылася перад шоў Oasis у Парыжы.

Шматлікія калегі Oasis сцвярджалі, што браты памірацца і зноў пачнуць працаваць разам, як гэта здаралася неаднойчы — абодва браты вядомыя сваімі няпростымі характарамі, яны ўвесь час сварацца і мірацца. Падобнага чакалі і прыхільнікі гурта, аднак Ліам Галахер расчараваў іх сваім паведамленнем. Паводле словаў Ліама, ён зараз шукае шляхі працягнуць музычную кар’еру, аднак, як і дзе пакуль не ведае.

Нагадаем, гурт Oasis узнік у 1991-м годзе. За час свайго існавання гурт выдаў 7 кружэлак, апошняя з якіх — "Dig Out Your Soul" з’явілася ў 2008-м годзе.

Фота: news.rambler.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі