"Ліберальныя" папраўкі ў Адміністрацыйны кодэкс паступілі ў парламент

"Ліберальныя" папраўкі ў Адміністрацыйны кодэкс паступілі ў парламент

Праект абноўленага Адміністрацыйнага кодэкса паступілі ў Палату прадстаўнікоў. Дэпутаты будуць разглядаць яго на пасяджэнні 25 кастрычніка, распавядае Еўрарадыё крыніца ў Доме ўрада.

Калі дакумент не будзе істотна зменены, ён істотна лібералізуе адказнасць за нязначныя правапарушэнні, накшталт перахода вуліцы ў неналежным месцы.

Таксама МУС прапануе не штрафаваць кіроўцаў, якія забыліся на дакументы дома. Гэты артыкул выключаецца з новага КаАП. Наяўнасць пасведчання кіроўцы будзе правярацца праз адзіную базу. Калі ўсё дакументы ў парадку, ніякай адказнасці за раптоўны прыступ склерозу не будзе.

Іншая прапанова МУС заключаецца ў тым, каб даць міліцыянтам права караць папярэджаннем (без складання пратаколу) за распіццё піва ў грамадскім месцы; за нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы; за курэнне ў забароненых месцах; за знаходжанне на праезнай частцы дароги без флікера ў цёмны час сутак. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі