Юрый Стыльскі: У арміі мая грудная клетка была сіняй з жоўтымі разводамі
Лідар брэсцкага гурта "Дай Дарогу!" Юрый Стыльскі напісаў вялікі жорсткі пост на сваёй старонцы у сацсетцы "Вконтакте" пра беларускую армію. Музыка кажа, што яго вельмі закранула гісторыя гібелі Аляксандра Коржыча, і ён вырашыў распавесці пра сваю службу.
Юра, які ў свой час служыў у Мар'інай Горцы, уздымае пытанне, чаму насамрэч вучыць наша армія і прапаноўвае правесці ананімны тэст на гэту тэму:
"Ваеннай падрыхтоўцы? Патрыятызму? Любові да радзімы? Выхоўвае мужчынскія якасці? Выхоўвае паняцці дружбы і ўзаемадапамогі? Правядзіце, калі ласка, ананімны тэст з гэтымі пытаннямі, толькі, натуральна, пасля дэмабілізацыі, і не забудзьце дадаць яшчэ парачку варыянтаў: "пакалечыла!", "Страчаны час!", "Пазабіваў бы!".
Юрый падрабязна апісвае здзекі з маладых салдат, праз якія прайшоў сам. Ён сцвярджае, цяжка прызнацца ў тым, што насамрэч церпіць падчас службы ў беларускім войску.
"Ведаеце што такое сушыць кракадзіла або падумаць ля бятоннай сцяны? А лася? Бачылі, як людзі плачуць ад дзятла? Не? Я бачыў! А перавод з духа ў чайнікі? Калі лепш маліцца, каб бляхай рэменя не патрапілі па яйцах, таму што лупяць так, што на азадку застаюцца зоркі! А фанеру да агляду? У мяне яна была сіняя. Уся! З жоўтымі разводамі і выгнутым унутр гузікам, гэта я пра сваю грудную клетку. І не ў аднаго мяне. Успамінаю фанеру майго армейскага сябра Кажалага, яна была колеру вясёлкі, а ногі ніжэй калена колеру асфальту. І ведаеце за што? За тое, што няма з сабой цыгарэт, а трэба частаваць. Нават калі не паліш, абавязаны купіць і насіць пры сабе. Яшчэ таму, што на пытанне "Колькі?" забыўся лік дзён, якія засталіся да загаду аб дэмабілізацыі, за тое, што няма сіл больш адціскацца, за тое, што не ўсміхаешся, не сказаў "Дзякуй" за правільнае выхаванне! А збіць саслужыўца бо паб'юць цябе, чулі такое? А што тычыцца вымагання грошай, тут усё лёгка: дастаткова за тваёй спінай адшпіліць магазін аўтамата. І што ты думаеш? 10 рублёў і вернем. Няма? Нічога, павінен будзеш! Знойдзеш. Народзіш. Мама перадасць! І ўсё гэта ты абавязаны вытрываць, таму што ўсе цярпелі і церпяць пакаленнямі, разумееш, душара? І твой час прыйдзе. Пацерпіш, а потым і сам адарвешся на душарах, пакажаш, як выхоўваць трэба. Не сцы, паўгода ўсяго-та!
А стуканешь начальству — вешайся. Наогул зачмырым, паводле статуту жыць будзеш, зацягнуты і зашпілены да дэмбеля будзеш хадзіць, і размаўляць з табой будзе ў западло і забаронена, а хто будзе размаўляць, такім жа стане. І ніхто ніколі вам не прызнаецца, як адграбаў, гартаваўся, так бы мовіць, вучыўся жыццю і ваеннай справе. І ўвесь гэты дурдом у лепшыя гады жыцця, у пік фарміравання псіхікі і сталення асобы. Прыгажосць!? У турму лепш патрапіць, хай на шкоду свабодзе, але лепш. І свабоды там, магчыма, больш, ды і паняцці чалавечнасці працуюць!
А калі ты кволы, далікатны, худы і баішся? Усё! ВЕ-Шай-ся. Давядзецца альбо бегчы, альбо на самой справе ў пятлю, альбо застрэліць там каго-небудзь, як усе і мараць. І не здзіўлюся, што ў гэтых гробаных Печах ўсё так і ёсць! А магчыма і горш... Самае страшнае, што самі ж афіцэры і начальнікі падтрымліваюць такі рэжым, разумееце?".
Музыка раіць маладым хлопцам усё рабіць для таго, каб не трапляць у армію. І кажа, што сам ён, калі стаў "дзедам" ніводнага "духа" пальцам не крануў, і яны на яго маліліся.
Таксама "Дай Дарогу!" прадставілі абноўленую версію песні "Армія" і прысвяцілі трэк памяці загінулага ў Печах салдата Аляксандра Коржыча.