Лідар "Маладога фронту" Дзяніс Урбановіч выехаў ва Украіну

Лідар "Маладога фронту" Дзяніс Урбановіч выехаў ва Украіну

Лідар "Маладога фронту" Дзяніс Урбановіч разам з сябрам Віталём Трыгубавым выехаў ва Украіну. Праз мяжу хлопцы перабраліся нелегальна.

"Адно скажу, што гэта быў нелегальны шлях. Часам было нават страшна, даводзілася канспіравацца. Але баяўся не столькі за сябе, колькі за тых людзей, якія нам дапамагалі і засталіся на радзіме. Каб ім не пагоршыць становішча, пра дэталі прамаўчу", — сказаў Урбановіч у каментары Радыё "Свабода".

У Беларусі Урбановіч адбыў за кратамі агулам больш за 200 дзён. Найбольш — за абарону Курапатаў, але некалькі апошніх арыштаў былі за падзеі пасля выбараў. За мяжу ён выехаў пад пагрозай крымінальнай справы, якую на яго пачалі. Гаворка ідзе пра артыкул 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя ці ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 

На радзіме Урбановіч працаваў будаўніком, планаваў аформіць індывідуальнае прадпрымальніцтва, каб займацца рамонтам кватэр. Не выключае, што ва Украіне зноў вернецца да працы будаўніка. Акрамя таго, лідар МФ плануе далучыцца да дзейнасці праваабаронцаў, якія апякуюцца ўцекачамі-беларусамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі