Лідару АГП Мікалаю Казлову стала кепска падчас суда
23 сакавіка ў Мінску пачаўся суд над лідарам Аб'яднанай грамадзянскай партыі, сябрам Каардынацыйнай Рады Мікалаем Казловым. Яго затрымалі напярэдадні.
Суд адбываўся праз скайп. Казлоў паскардзіўся на дрэнныя ўмовы на Акрэсціна і праблемы са здароўем. Ён заявіў, што яго пасадзілі ў аднамесную камеру, дзе знаходзяцца восем чалавек. На падлогу вылілі каля 20 літраў канцэнтраванага раствора хлору.
Казлоў папрасіў адкласці судовы разбор, каб атрымаць медыцынскую дапамогу, у палітыка высокі ціск. У выніку суд адклалі да заўтра.
Лідара АГП вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (артыкул 24.3 КаАП).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.