Limp Bizkit выйшлі на сцэну з плакатам "Крым = Расія"
Вакаліст амерыканскага гурта Limp Bizkit Фрэд Дэрст выйшаў на сцэну з плакатам "Крым = Расія", які яму перадалі з залы. Адбылося гэта на канцэрце ў Варонежы ў межах расійскага тура гурта пад назвай "Грошы — адстой!". Акрамя таго, артыст, апрануты ў кофту з надпісам RUSSIA вывеў на сцэну сваю жонку, якая родам з Крыма.
Нядаўна Дэрст таксама заявіў, што жадае атрымаць расійскае грамадзянства і пераехаць у той самы Крым.
Фота: kp.ru