Ліпнуў да пляменніцы — у Мінску затрымалі чарговага педафіла
Затрыманаму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі / pixabay.com
Жыхара Мінска падазраюць у сэксуальным гвалце над уласнай пляменніцай. Педафіл і ахвяра жылі ў адной кватэры. На працягу двух гадоў мужчына здзяйсняў розныя сэксуальныя дзеянні ў дачыненні да дзяўчынкі. Цяпер ёй 13, мужчыну — 33.
Дзяўчынка доўгі час баялася распавядаць бацькам пра тое, што адбываецца. Але ўсё ж вырашыла напісаць запіску маці. А тая ўжо змагла разгаварыць дзіця, а пасля размовы патэлефанавала ў міліцыю. Мужчына затрыманы. "Ён прызнаўся, што падобныя факты адбываліся нават калі бацькі дзіцяці знаходзіліся дома ў суседнім пакоі", — распавялі ў МУС.
Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетняй. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.