Літва не пусціць тэнісістаў-юніёраў з Беларусі і Расіі на турнір у Шаўляі

Літоўскі тэнісны турнір абыдзецца без спартоўцаў з Беларусі і Расіі / pixabay.com
Літоўскі тэнісны турнір абыдзецца без спартоўцаў з Беларусі і Расіі / pixabay.com

Тэнісісты з Беларусі і Расіі не змогуць прыняць удзел у юніёрскім турніры ў літоўскім Шаўляі, які пройдзе ў красавіку. Літоўскі тэнісны саюз вырашыў не пускаць іх на спаборніцтвы, піша LRT.

Такія рэкамендацыі дало Міністэрства спорту Літвы. Міжнародная федэрацыя тэніса дазволіла Літоўскаму тэніснаму саюзу праводзіць турнір без удзелу беларускіх і расійскіх спартоўцаў.

Наконт моладзевых тэнісных турніраў Міжнародная федэрацыя тэніса пакуль не выказалася, кажа кіраўнік Шаўляйскай акадэміі тэніса Міндаўгас Шарэпка.

Сёлета ў лютым у Літве прайшлі турніры з удзелам беларускіх і расейскіх тэнісістаў, што выклікала абурэнне ў СМІ. Спартоўцы з Беларусі і Расіі трапілі пад міжнародныя санкцыі ў 2022 годзе пасля пачатку расійска-ўкраінскай вайны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі