Літва просіць Мінск прыпыніць працу БелАЭС

Беларуская АЭС у Астраўцы / Еўрарадыё
Беларуская АЭС у Астраўцы / Еўрарадыё

Дзяржаўная інспекцыя па бяспецы ядзернай энергетыкі Літвы (VATESI) выступае за прыпыненне працы Беларускай АЭС. Пра гэта гаворыцца у заяве літоўскага ядзернага рэгулятара. Такім чынам у Вільні адрэагавалі на навіну пра выдачу ліцэнзіі на прамысловую эксплуатацыю першага энергаблока БелАЭС.

"Факт выдачы ліцэнзіі не мяняе пазіцыі VATESI, што неабходна прыпыніць працу БелАЭС, вырашыць праблемы ядзернай бяспекі і прыняць неабходныя меры па павышэнні яе бяспекі", — гаворыцца ў заяве.

У інспекцыі кажуць, што хочуць пачуць ад беларускага боку адэкватныя адказы на пытанні, звязаныя з бяспекай. Гэта тычыцца выбару і ацэнкі пляцоўкі будаўніцтва, сейсмічнай устойлівасці праекта, устойлівасці перад аварыямі вялікіх самалётаў, а таксама выканання большасці рэкамендацый па выніках стрэс-тэстаў.

На думку літоўскага боку, беларускія чыноўнікі "засяродзіліся на выкананні графіка запуску, а не на рэалізацыі прынцыпу "бяспека перш за ўсё".

"Такая слабая пазіцыя ў дачыненні да ядзернай бяспекі недапушчальная", — падкрэсліў дырэктар VATESI Міхаіл Дземчанка.

Нагадаем, напярэдадні, 2 чэрвеня, Беларускай АЭС была выдадзена ліцэнзія на прамысловую эксплуатацыю першага энергаблока.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі