Літва ўзмацняе кантроль за вывазам тавараў у Беларусь і Расію
Літоўская мяжа / delfi.lt
Літва ўзмацняе кантроль за падакцызнымі таварамі, калі тыя экспартуюцца ў трэція краіны праз тэрыторыю Беларусі ці Расіі. Больш жорсткія меры пачнуць дзейнічаць з 5 чэрвеня, паведамляе прэс-служба літоўскай мытні.
Мытня будзе патрабаваць дадатковыя доказы, што тавары не будуць прададзеныя на беларускай ці расійскай тэрыторыі, што іх не перагрузяць на іншы транспартны сродак. Таксама мытнікі запатрабуюць доказы, што не выкарыстоўваюцца паслугі асоб, якія трапілі пад санкцыі.
Калі мытня палічыць, што доказаў недастаткова, тавар не выпусцяць з тэрыторыі Еўрасаюза. Бізнесоўцам рэкамендуюць перад экспартам падсанкцыйных тавараў уважліва праверыць усе нюансы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.