Лукашэнка: Дэмакратыі і правоў чалавека у Беларусі не меней, чым у іншых
Дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі не меней, чым у іншых. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 7 студзеня на калядным набажэнстве ў Свята-Духавым кафедральным саборы ў Мінску, інфармуе БЕЛТА.
“Мы будзем жыць у абсалютна дэмакратычным прававым грамадстве, як мы жылі дагэтуль, пакуль нас не крытыкавалі. Праўда, крытыкі, якія збівалі нас у гэтым пытанні, сёння змоўклі, пераканаўшыся, што і дэмакратыі, і правоў чалавека ў Беларусі не меней, чым у іншых. Я пра гэта казаў заўсёды. І самае галоўнае — гэта права жыць”, — заявіў Лукашэнка.
Кіраўнік краіны таксама падзяліўся сваім бачаннем дэмакратыі і свабоды. “Нікому не патрэбная такая дэмакратыі, дзе кожны дзень на вуліцы страляюць і забіваюць за год сотні тысяч людзей. […] Мы будзем жыць у адкрытым грамадстве, дзе чалавек павінен казаць тое, што ён думае, дзе чалавек павінен выказваць свае думкі. Але калі большасцю або па законе прынятае рашэнне, выбачайце, яму трэба падпарадкоўвацца. Бо гэта два крокі да вайны, калі так не будзе”, — мяркуе кіраўнік дзяржавы.
Фота: president.gov.by