Лукашэнка: гэта бязладдзе, гэта дрэнна, ну не гандляры беларусы! (відэа)

Лукашэнка: гэта бязладдзе, гэта дрэнна, ну не гандляры беларусы! (відэа)

Аляксандр Лукашэнка агучыў адну з галоўных праблемаў беларусаў — няўменне прадаваць выраблены тавар. У пятніцу ён наведаў нафтаперапрацоўчы завод "Нафтан", паразмаўляў з яго кіраўніцтвам і з працоўным калектывам. Між іншым, Лукашэнка заявіў, што беларускія НПЗ прыватызавацца не будуць. Ён правёў нараду па мадэрнізацыі беларускіх НПЗ і павышэнні эфектыўнасці экспартных продажаў нафтапрадуктаў. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу: "Трэба біцца за свае рынкі!".

Падчас размовы з работнікамі "Нафтана" Аляксандр Лукашэнка развіў тэму гандлю.

"Мы ўмеем вырабляць якасны прадукт, вельмі якасны, — гаварыў Лукашэнка. — І вы малайцы ў гэтым плане. Мазыр і вы. Добрае паліва вырабляеце. І на рынку попыт на яго вялікі. Нават Расія не можа з намі канкураваць... Але прадаваць не ўмеем. Альбо, скажам так, недастаткова добра гандлюем гэтым таварам... Гэта бязладдзе, гэта дрэнна, ну не гандляры беларусы! Мы вось такія... памяркоўныя. Вырабіць вырабім, а вось ад продажу атрымаць прыбытак большы мы пакуль не ўмеем".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі