Лукашэнка хоча сабраць у Мінску кіраўнікоў былых югаслаўскіх рэспублік
Афіцыйны Мінск хоча сабраць у 2016 годзе кіраўнікоў былых югаслаўскіх рэспублік. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Сербіі Таміславам Нікалічам. Сустрэча прайшла сёння перад урачыстай цырымоніяй закладкі памятнай капсулы ў знак пачатку будаўніцтва комплексу “Мінск-Мір”, якая сёння адбылася ў беларускай сталіцы.
Лукашэнка адзначыў, што сустрэча лідараў краін былой Югаславіі была б вельмі сімвалічнай. Нагодай для яе можа стаць будаўніцтва “Мінск-Міра”.
Нікаліч паведаміў, што пэшныя захады па арганізацыі сустрэчы ўжо зробленыя — гэта тычыцца ўдзелу прэзідэнтаў Славенні, Харватыі, Македоніі і Чарнагорыі. Лукашэнка прапанаваў падумаць пра яшчэ адзін праект з удзелам былых югаслаўскіх рэспублік і сербскі лідар пазітыўна ацаніў гэтую ініцыятыву.
Сёння завяршаецца трохдзённы візіт у Беларусь Таміслава Нікаліча, паведамляе БЕЛТА. Сербскі прэзідэнт правеў перамовы з беларускімі ўладамі, наведаў Мінскі трактарны завод і Беларускі дзяржаўны музей Вялікай Айчыннай вайны.
Фота: БЕЛТА