Лукашэнка — міністру спорту: Праваліцеся на Еўрагульнях, вам у краіне няма месца

Лукашэнка — міністру спорту: Праваліцеся на Еўрагульнях, вам у краіне няма месца

Жорсткія папярэджанні атрымалі міністр спорту і старшыня федэрацыі лёгкай атлетыкі на нарадзе па развіцці летніх відаў спорту, якая прайшла 18 снежня. Аляксандр Лукашэнка, які ўдзельнічаў у нарадзе, запатрабаваў, каб спартовыя чыноўнікі задаволілі попыт народа на паспяховыя выступленні атлетаў і камандаў.

Асабліва дасталася двум з іх, як вынікае з сюжэту тэлеканала АНТ. 

"Аляксандр Рыгоравіч, II Еўрапейскія гульні стануць першым мерапрыемствам, дзе краіна ўбачыць годны вынік", — цытуе "Прессбол" абяцанні, якія даў міністр спорту Сяргей Кавальчук

У адказ на гэта кіраўнік дзяржавы заявіў: "Крый божа, вы праваліцеся на Еўрапейскіх гульнях, вам у краіне няма месца. Ні вам, ні Дзевятоўскаму, ні астатнім".

Ад старшыні Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзіма Дзевятоўскага Лукашэнка запатрабаваў 10 алімпійскіх медалёў на Еўрагульнях. 

"Я згодны, але я ніколі не скажу пра тое, чаго не адчуваю. Але пасля безмедальнага Лондана і пасля безмедальнай Масквы, калі вы даручылі ўшчыльную заняцца лёгкай атлетыкай, мы ідзем цяпер вельмі пазітыўным крокам.

Вы сказалі, што сумленна працаваць гэта мала, але гэта, хай і няшмат, але гэта нямала. Працуе каманда сумленна, у яе ёсць усе перадумовы выканаць тое, што вы нам даручылі. Іспытам для нас стануць Алімпійскія гульні. Так, у наступным годзе будзе чэмпіянат свету ў Катары, але галоўным стартам мы выбіраем Еўрапейскія гульні ў Мінску, дзе беларусам, спадзяюся, не будзе сорамна за лёгкую атлетыку", — апраўдваўся Дзевятоўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі