Лукашэнка: Мы павінны наладжваць дыялог з ЗША

"Мы павінны наладжваць дыялог" з ЗША, заявіў 11 лістапада Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю газеце The Wall Street Journal. Тэлеверсію інтэрв'ю 14 лістапада паказаў Першы канал беларускага тэлебачання. Паводле слоў прэзідэнта Беларусі, трэба "вярнуцца да таго этапу" ў беларуска-амерыканскіх адносінах, "які быў да крызісу". Пры гэтым А.Лукашэнка нагадаў, што амерыканскія дыпламаты, якія працуюць у пасольстве ЗША ў Мінску, былі высланыя з краіны пасля таго, як "яны ўступілі ў барацьбу" супраць уладаў Беларусі. А.Лукашэнка зазначыў, што ў гандлі з ЗША "ў нас вялікія перспектывы": "Калі б не санкцыі, то сёлета мы паставілі б на амерыканскі рынак прадукцыі на суму каля 1 млрд. долараў. Мы маглі б мець 10 мільярдаў з Амерыкай тавараабароту і перспектывы адносна гэтага вельмі вялікія". Прэзідэнт таксама зазначыў, што для Беларусі "інвестыцыі амерыканскія важныя". "Для нас вельмі важнае высокатэхналагічнае абсталяванне, што вырабляецца ў ЗША. Але калі амерыканцы не будуць яго пастаўляць, мы яго знойдзем у Еўропе, а не ў Еўропе — дык у Азіі", — сказаў ён. Пры гэтым А.Лукашэнка прызнаў, што Беларусь усё ж больш зацікаўлена ў развіцці дыялогу з Еўропай, нават з геаграфічнага пункту гледжання.
БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі