Лукашэнка: "Мы выйгралі, таму што ў нас быў лепшы хакеіст. Гэта Коля"

Лукашэнка: "Мы выйгралі, таму што ў нас быў лепшы хакеіст. Гэта Коля"

1 сакавіка падчас "вялікай размовы" Аляксандр Лукашэнка распавёў, як гуляе ў хакей. У сярэдзіне лютага ў Сочы прайшоў хакейны матч, у якім паўдзельнічалі Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі, Уладзімір Пуцін. Яны гулялі ў камандзе "Тыгры" супраць "Мядзведзяў" і перамаглі з лікам 16:1.

"Мы сумленна выйгралі, але выйгралі, таму што ў нас быў лепшы хакеіст. Гэта Коля, — расказваў Лукашэнка. — Ён, вядома, на галаву быў вышэй за ўсіх. А Уладзімір Уладзіміравіч [Пуцін] сказаў так: "Так, мы гуляем з табой у адной пяцёрцы і Колю бяром".

Аляксандр Лукашэнка сцвярджае, што яны сумленна закінулі 16 шайбаў і ніхто не паддаваўся. У нейкі момат Мікалай Лукашэнка адыйшоў у абарону: "Гаворыць, я не магу супраць такіх гульцоў гуляць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі