Лукашэнка на саміце АБСЕ ў кулуарах сустрэўся з Берлусконі

Аляксандр Лукашэнка прыняў актыўны ўдзел у працы першага дня саміту Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, які праходзіць у Астане, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу кіраўніка краіны. У паасобку, ён сустрэўся з кіраўнікамі Казахстана, Украіны і Азербайджану. У кулуарах беларускі лідэр таксама меў сустрэчу з прэм’ер-міністрам Італіі Сільвіё Берлусконі. Яны каротка абмяняліся сваімі меркаваннямі па актуальных пытаннях узаемадачыненняў дзвюх краінаў.
Лукашэнка прыняў удзел у рабочым абедзе і ўрачыстым прыёме ад імя прэзідэнта Казахстану ў гонар кіраўнікоў дэлегацыяў саміту АБСЕ. Плануецца, што кіраўнік Беларусі 2 снежня выступіць на пленарным паседжанні і выкажа пазіцыю беларускага боку наконт развіцця і рэфармавання АБСЕ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі