Лукашэнка назваў трагедыю ў Бучы "псіхалагічнай спецаперацыяй Брытаніі"
Трагедыя ў Бучы — гэта "псіхалагічная спецаперацыя Брытаніі". З такой заявай Аляксандр Лукашэнка выступіў на прэс-канферэнцыі пасля перамоваў з Уладзімірам Пуціным.
Ён паабяцаў, , што для цікаўных усе "адрасы, паролі, яўкі" паведаміць ФСБ. Таксама ён прапанаваў дапамогу беларускіх спецслужбаў з матэрыяламі па расследаванні.
Буча амаль увесь сакавік была занятая расійскімі войскамі. Пасля яе вызвалення стала вядома пра шматлікія забойствы мірных украінскіх грамадзян. Іх целы тыднямі ляжалі на вуліцах, што пацвердзілі спадарожнікавыя здымкі. Паводле папярэдніх звестак, расійскія вайскоўцы забілі больш за 300 жыхароў Бучы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.