Лукашэнка падпісаў пакет дакументаў па развіццю еўразійскай інтэграцыі

Лукашэнка падпісаў пакет дакументаў па развіццю еўразійскай інтэграцыі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў не толькі дамову аб Мытным кодэксе, а цэлы пакет дакументаў, якія датычаць развіцця еўразійскай інтэграцыі. Пра гэта паведамляе яго прэс-служба.

Адзначаецца, што нормы згаданага Мытнага кодэксу Еўразійскага эканамічнага саюза “накіраваныя на далейшае паглыбленне інтэграцыйных працэсаў і рост аб’ёмаў гандлю” паміж ЕАЭС і “сусветнай супольнасцю”. Падпісаныя Лукашэнкам дакументы таксама датычаць міжнароднай дзейнасці. Гэта і пачатак перамоў пра свабодны гандаль з Індыяй, Іранам, Егіптам, Сінгапурам. Дакументы датычаць пытанняў адзінага мытнага рэгулявання ў Еўразійскім эканамічным саюзе, каардынацыі транспартнай палітыкі, агульных фінансавага і электраэнергетычнага рынку, гандлю паслугамі.

Прэс-служба кіраўніка дзяржавы падкрэслівае, што прыняццё згаданага пакету дакументаў “дазволіць Рэспубліцы Беларусь сістэмна адстойваць свае падыходы па праблемных пытаннях функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі