Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні дзяржаўнай лізінгавай кампаніі
Міністр эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанко 26 верасня на пасяджэнні Савета міністраў заявіў, што прэзідэнт Беларусі напярэдадні падпісаў указ аб лізінгавай дзейнасці і стварэнні дзяржаўнай лізінгавай кампаніі. Агенцтва “Интерфакс” паведамляе, што праект адпаведнага дзяржаўнага рашэння абмяркоўваўся ўладамі Беларусі больш за паўгода. Стварэнне лізінгавай кампаніі разглядаецца ва ўрадзе як адна з ключавых мер па павелічэнні продажаў беларускай машынабудаўнічай тэхнікі на экспарт.
Раней меркавалася, што інвестыцыі дзяржавы ў капітал лізінгавай кампаніі на першым этапе складуць Br 200 млрд.
Раней меркавалася, што інвестыцыі дзяржавы ў капітал лізінгавай кампаніі на першым этапе складуць Br 200 млрд.