Лукашэнка падпісаў змены ў крымінальныя кодэксы

Змены ўносяцца ў Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны і Крымінальна-выканаўчы кодэксы / sk.gov.by
Змены ўносяцца ў Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны і Крымінальна-выканаўчы кодэксы / sk.gov.by

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці". Раней гэты дакумент быў прыняты Палатай прадстаўнікоў і ўхвалены Саветам Рэспублікі. У ноч на аўторак тэкст закона з'явіўся на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Закон уводзіць новыя артыкулы ў Крымінальны кодэкс. Калі па дзеючым КК прадугледжана адказнасць толькі за кіраўніцтва і стварэнне экстрэмісцкіх фармаванняў, то па абноўленаму — прадугледжана пакаранне і за ўдзел у экстрэмісцкіх фарміраваннях, навучанні экстрэмісцкай дзейнасці, і яе фінансаванні. Таксама ўводзіцца крымінальная адказнасць:

  • за неаднаразовае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў;
  • за незаконныя збор і распаўсюджванне асабістых дадзеных;
  • за распаўсюд уладальнікам інтэрнэт-рэсурсу забароненай інфармацыі, калі гэта адбылося цягам года пасля прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці;
  • за незаконныя збор або атрыманне звестак, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты, з мэтай іх распаўсюду (пры адсутнасці прыкмет здрады дзяржаве або шпіянажу);
  • за ўхіленне ад выплаты страхавых узносаў у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Акрамя таго, прадугледжана ўзмацненне адказнасці, сярод іншага, па артыкулах:

  • за забойства супрацоўніка міліцыі, такая ж адказнасць прадугледжана і за забойства вайскоўца;
  • за супраціў асобам, якія ахоўваюць грамадскі парадак, гвалт альбо пагрозу яго прымянення ў дачыненні да такіх асоб, а таксама суддзяў і народных засядацеляў;
  • за публічную абразу прадстаўніка ўлады альбо яго блізкіх;
  • арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх, а таксама за публічныя заклікі да правядзення такіх акцый;
  • за наўмыснае блякаваньне дарог, што пацягнула прычыненне значнага ўрона.

Істотна павялічаныя максімальныя тэрміны і за ўхіленне ад выплаты падаткаў: з трох да сямі гадоў за злачынства, якое прычыніла шкоду ў буйным памеры, і з сямі да 12 гадоў — у асабліва буйным.

Акрамя змяненняў у КК, адкарэктаваныя і шэраг палажэнняў Крымінальна-працэсуальнага і Крымінальна-выканаўчага кодэксаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі