Лукашэнка папярэдзіў чыноўнікаў, што яны застануцца з людзьмі "на перадавой"

Лукашэнка папярэдзіў чыноўнікаў, што яны застануцца з людзьмі "на перадавой"

У панядзелак кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне сямі старшыняў раённых выканаўчых камітэтаў. Яны будуць працаваць у Бярозе, Лельчыцах, Дзятлаве, Лоеве, Валожыне, Мастах, Старых Дарогах. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб не было пераходу чыноўнікаў з адной пасады на іншую ў выпадку іх нездавальняючай працы на ранейшым месцы. Ён мяркуе, што калі ў кіраўніка не атрымалася на яго пасадзе, тады яму "трэба ісці працаваць па спецыяльнасці". І выключэнняў у гэтым пытанні быць не павінна, адзначыў Лукашэнка.

У той жа час кіраўнік Беларусі перакананы, што добрых кіраўнікоў трэба падтрымліваць і асабліва — старшыняў райвыканкамаў.

"Я хачу вас папярэдзіць, што адпачываць, нажаль, нам не прыходзіцца, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Як былі вы тварам да твару з людзьмі на перадавой, так і застаецеся".

Лукашэнка правёў шэраг кадравых прызначэнняў (спіс)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі