Лукашэнка павіншаваў з 125-годдзем з дня нараджэння Багдановіча

Лукашэнка павіншаваў з 125-годдзем з дня нараджэння Багдановіча

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 125-годдзем з дня нараджэння паэта Максіма Багдановіча, класіка беларускай літаратуры. Кіраўнік дзяржавы назваў яго "нашым сусветна вядомым і паважаным паэтам".

"Яго вытанчаныя, дасканалыя вершы, якія вызначаюцца майстэрскім выкарыстаннем вобразна-выяўленчых сродкаў, пранікненнем у духоўны свет чалавека і высокай культурай слова, па праве прызнаны адной з вяршынь еўрапейскай паэзіі ХХ стагоддзя,цытуе віншаванне Лукашэнкі газета "Звязда". — Сваёй дзейнасцю пясняр заклаў падмурак беларускай нацыянальнай эстэтыкі, унёс вялікі ўклад у фарміраванне літаратурнай мовы і станаўленне патрыятычнай свядомасці народа. Таму сёння мы, грамадзяне суверэннай дзяржавы, павінны шанаваць і захоўваць тое, дзеля чаго працаваў наш знакаміты зямляк, — гістарычную памяць, роднае слова, моцную краіну".

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што ўрачыстасці з нагоды 125-годдзя Максіма Багдановіча "паспрыяюць умацаванню еднасці грамадства і ўслаўленню творчых талентаў нашага народа".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі