Лукашэнка павіншаваў з юбілеем "Хор Турэцкага"

Лукашэнка павіншаваў з юбілеем "Хор Турэцкага"

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў вітанне народнаму артысту Расіі Міхаілу Турэцкаму і павіншаваў яго і салістаў арт-групы “Хор Турэцкага” з 25-годдзем з дня заснавання калектыву.

“Сардэчна вітаю вас на беларускай зямлі і віншую з 25-годдзем з дня заснавання калектыву, — гаворыцца ў вітанні. — Вось ужо чвэрць стагоддзя вы даеце вялікай колькасці знатакоў па ўсім свеце магчымасць унурыцца ў непаўторны свет высокага эстраднага мастацтва. Вялікая разнастайнасць твораў, якія вы выконваеце, дапамагае вам знайсці дарогу да сэрца кожнага слухача”.

Лукашэнка адзначыў, што творчасць “Хору Турэцкага” ў Беларусі ведаюць і цэняць і пажадаў гурту новых творчых здзяйсненняў, перадае БЕЛТА.

Нагадаем, што на мінулым тыдні кіраўнік калектыву Міхаіл Турэцкі заявіў пра магчымасць пераназвання арт-групы: пасля абвастрэння адносінаў паміж Расіяй і Турцыяй такая назва пачынае ствараць нязручнасці. Таксама дзеяч расійскага шоў-бізнэсу думае над зменай уласнага прозвішча.   

Фота: szona.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі