Лукашэнка прапанаваў, каб Папа Рымскі і маскоўскі Патрыярх сустрэліся ў Мінску

Лукашэнка прапанаваў, каб Папа Рымскі і маскоўскі Патрыярх сустрэліся ў Мінску

Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз прапанаваў, каб Папа Рымскі і маскоўскі Патрыярх сустрэліся ў Мінску. На гэты раз прапанова прагучала 28 верасня падчас сустрэчы ў Палацы Незалежнасці з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Савета біскупскіх канферэнцый Еўропы (прысутнічалі рыма-каталіцкія і уніяцкія біскупы).

Прамаўляючы перад прысутнымі, Лукашэнка задаў пра гістарычную сустрэчы Папы Рымскага і маскоўскага Патрыярха на далёкай Кубе, якая адбылася ў лютым 2016 года. “Думаю, трэба падумаць, каб яны сустрэліся тут, у Мінску, — цытуе словы беларускага кіраўніка БЕЛТА. — Гэта якраз сёння тое месца, дзе можна абмяркоўваць праблемы і Захаду і Усходу, Поўначы і Поўдня, і ўсёй планеты”.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў біскупам падумаць над прапановай. Паводле яго слоў, калі ў гэтым пытанні Каталіцкая царква дамовіцца з Праваслаўнай, улады Беларусі зробяць сустрэчу ў Мінску “гістарычнай”.

Раней кіраўнік Беларусі неаднаразова выступаў з прапановай правесці ў нашай краіне сустрэчу Папы Рымскага і маскоўскага Патрыярха.

Лукашэнка прапанаваў, каб Папа Рымскі і маскоўскі Патрыярх сустрэліся ў Мінску
Гістарычная сустрэча на Кубе, люты 2016 года. Патрыярх Кірыл і Папа Рымскі Францішак. Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі