Лукашэнка правёў шэраг кадравых прызначэнняў (спіс)
У панядзелак, 13 чэрвеня, Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Ён прызначыў некалькіх паслоў. Юрый Лазарчык стаў паслом нашай краіны ў Іране, Андрэй Папкоў — у Рэспубліцы Карэя, першы намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Міхневіч — у Бельгіі (таксама ён будзе пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ЕС і Еўрапейскай супольнасці па атамнай энергіі, пастаянным прадстаўніком нашай краіны пры NATO па сумяшчальніцтве, паслом Беларусі ў Люксембургу па сумяшчальніцтве), Ігар Ляшчэня — у Славакіі, Уладзімір Гошын — у В'етнаме, а па сумяшчальніцтве — у Камбоджы, Ігар Сокал — ва Украіне, Аляксандр Царкоўскі — у Бразіліі, пасол у Эфіопіі Дзмітрый Купцель — ва Угандзе (па сумяшчальніцтве). Таксама кіраўнік дзяржавы прызначыў Генадзя Смольскага намеснікам старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, інфармуе БЕЛТА.
Лукашэнка даў згоду на прызначэнне шэрагу старшыняў райвыканкамаў. Леанід Мартынюк стаў старшынёй Бярозаўскага райвыканкама, Анатоль Гапонік — Лельчыцкага райвыканкама, Сяргей Дзмітраў — Лоеўскага, Аляксандр Дубовік — Дзятлаўскага, Юрый Валяваты — Мастоўскага, Мікалай Астрэйка — Валожынскага, Аляксандр Габрукевіч — старшынёй Старадарожскага райвыканкама. Таксама была дадзена згода на прызначэнне Андрэя Кулажанкі генеральным консулам Беларусі ў Мюнхене, а Уладзіміра Чахлова — генконсулам Рэспублікі Беларусь у Адэсе.
Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся з прызначэннем Міхаіла Дземчанкі дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "АГАТ — сістэмы кіравання" — кіруючая кампанія холдынгу "Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання". Андрэй Кузняцоў стаў рэктарам Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Сяргей Хахомаў — рэктарам Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Андрэя Яўдочанкі першым намеснікам міністра замежных спраў, а Наталлі Жукавай — намеснікам міністра аховы здароўя, галоўным дзяржаўным санітарным урачом Рэспублікі Беларусь, Уладзіміра Рабаволава — намеснікам міністра інфармацыі, Юрыя Чабатара — намеснікам міністра эканомікі, Алены Пермінавай — дырэктарам дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму. Вячаслаў Гніцій стаў гендырэктарам гандлёва-вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Белфармацыя", Юрый Наркевіч — кіраўніком спраў Брэсцкага аблвыканкама.
Лукашэнка запатрабаваў, каб у Беларусі не было пераходу кіраўнікоў з адной пасады на іншую ў выпадку іх нездавальняючай працы на ранейшым месцы.