Лукашэнка прызначыў кіраўнікоў Савета бяспекі і Камітэта дзяржкантролю

Аляксандр Вальфовіч / з архіва БЕЛТА
Аляксандр Вальфовіч / з архіва БЕЛТА

Дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Беларусі прызначаны Аляксандр Вальфовіч. У Савет бяспекі ён пераходзіць з Міністэрства абароны, дзе працаваў на пасадзе начальніка Генеральнага штаба — першага намесніка міністра.

Прызначаючы Вальфовіча на пасаду, Аляксандр Лукашэнка даў яму наказ словамі пра няпростыя часы.

"Ведайце, што няпростыя часы. Хістаць і разгойдваць нас будуць", — сказаў ён. І дадаў, што "мы павінны навучыцца ў гэты цяжкі час супрацьстаяць і ўнутраным нашым сапернікам, і асабліва знешнім".

Кіраўніком Камітэта дзяржаўнага кантролю зацверджаны Васіль Герасімаў. З верасня ён выконваў абавязкі кіраўніка гэтага ведамства. Лукашэнка пахваліў Герасімава за "аператыўнасць" у працы, передает БЕЛТА.

"Малайцы, і далей трэба дзейнічаць, жорстка адстойваючы інтарэсы беларускай дзяржавы", — сказаў ён. Камітэт дзяржкантролю, па словах Лукашэнкі, павінен старанна адсочваць "фінансаванне з-за мяжы".

На нарадзе ў Лукашэнкі ў аўторак таксама быў зацверджаны новы старшыня Брэсцкага аблвыканкама. Ім стаў Юрый Шулейка — у мінулым памочнік прэзідэнта па Гомельскай вобласці.

Ігар Ляшэнка, які ў сакавіку 2020 года сышоў з пасады віцэ-прэм'ера ўрада, прызначаны кіраўніком "Гродна-Азот".

Лукашэнка таксама нарэшце вызначыўся з кандыдатурай на пасаду кіраўніка Сталічнага тэлебачання. Ім стаў Кірыл Казакоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі