Лукашэнка прызначыў новага начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны
Тэрытарыяльная абарона ў Беларусі / minsknews.by
Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны, намесніка начальніка Генштаба Узброеных сіл. Ім стаў палкоўнік Дзмітрый Страшынскі. Раней ён быў начальнікам упраўлення службы войскаў.
З мінулага года за тэрабарону адказваў генерал-маёр Андрэй Маціевіч. У ліпені сёлета яго прызначылі першым намеснікам начальніка Генштаба.
Тэрытарыяльную абарону (а ў дадатак да яе і "народнае апалчэнне") у Беларусі пачалі ствараць на фоне вайны ва Украіне — з вясны 2022-га. У яе запісваюць толькі лаяльных да цяперашняй улады людзей. Па ўсёй краіне праходзілі вучэнні з асобнымі падраздзяленнямі тэрабароны. У ліпені іх удзельнікаў трэніравалі вагнераўцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.