Лукашэнка разграміў зборную Міжнароднай федэрацыі хакея

Лукашэнка разграміў зборную Міжнароднай федэрацыі хакея

Каманда Аляксандра Лукашэнкі з перамогі стартавала на Калядным міжнародным турніры аматараў хакея, які ў пятніцу адкрыўся ў Мінску. На "Чыжоўка-Арэне" была разгромлена зборная Міжнароднай федэрацыі хакея — 11:3 (2:0, 4:2, 5:1). На рахунку Лукашэнкі дзве закінутыя шайбы і адна галявая перадача. У яго камандзе гуляе нямала былых прафесійных хакеістаў, такіх як Дзмітрый Мялешка, Алег Антоненка, Яраслаў Чупрыс. На лёд выходзіў і Мікалай Лукашэнка.

Сёлета ў турніры ўдзельнічаюць 12 каманд. Выступаючы на адкрыцці, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што праводзіць "неафіцыйны аматарскі чэмпіянат свету".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі